Основная информация

Англійская мова з "Амерыканкай": бясплатныя заняткі ў кнігарні "Логвінаў"

Вучым замежныя мовы па мастацкіх творах, параўноўваючы арыгінал з перакладам

Збор сродкаў на кніжную серыю "Амерыканка" працягваецца http://ulej.by/project?id=199735 . У межах краўдфандынг-кампаніі адбудуцца бясплатныя заняткі па англійскай мове для ўсіх ахвочых. Заняткі прыдадуцца слухачам з любым узроўнем англійскай.

На прыкладзе твораў Кена Кізі, Чака Паланюка і Маргарэт Этвуд выкладчыца Наталка Харытанюк пакажа, як можна палепшыць веданне англійскай мовы з дапамогай паралельнага чытання арыгіналу і перакладу.

"Мы пратэстуем некалькі шпіёнскіх мнематэхнік, пагуляем у паслядоўных і сінхронных перакладчыкаў, разыграем эпізод з раману па ролях, сыдзем дадому з 21 новым англійскім словам у сэрцы", – заахвочвае выкладчыца.

Тры заняткі пройдуць у кнігарні "Логвінаў" (пр.Незалежнасці, 37а, ст.м. "Плошча Перамогі"). Кожны дзень будзе прысвечаны новай кнізе, але методыка застанецца тая ж самая. Мы рэкамендуем слухачам абраць адзін з дзён для занятку.

24 ліпеня (панядзелак). "Байцоўскі клуб". Вучым англійскую разам з Чакам Паланюкам.
25 ліпеня (аўторак) "Пенелапіяда". Англійская мова паводле Маргарэт Этвуд.
26 ліпеня (серада) "Палёт над гняздом зязюлі". Кен Кізі па-англійску і ў перакладзе.

Пачатак штодня ў 19:00. Працягласць занятку – адна гадзіна.
Пытанні пра змест і форму заняткаў можна задаць па тэлефоне: +375297980342 (Наталка)

Уваход вольны, але абавязковая рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна тут: https://goo.gl/forms/OWSdR3Jb12PyegWL2

Колькасць месцаў абмежаваная.
Да сустрэчы!

Наталка Харытанюк – беларуская пісьменніца. Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладала англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ і ў моўнай школе Streamline. Ладзіць індывідуальныя і групавыя заняткі па английскай мове для дзетак і дарослых.

Параметры группы

Англійская мова з "Амерыканкай": бясплатныя заня
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 24 июл 2017 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 152
Ссылка на соц.сеть: club150485175
Статус: Англійская з "Амерыканкай": бясплатныя заняткі

Участники и подписчики

Шикута Алексей, Беларусь, Брест
Алексей Шикута
Беларусь, Брест, 40 лет
Полонейчик Полина, Беларусь, Минск
Полина Полонейчик
Беларусь, Минск
Вячорка Франак, Беларусь, Минск
Франак Вячорка
Беларусь, Минск, 38 лет
Боталова Ксюша, Беларусь, Минск
Ксюша Боталова
Беларусь, Минск
Мартысевіч Марыя, Беларусь, Минск
Марыя Мартысевіч
Беларусь, Минск
Лупач Зьміцер, Беларусь, Глубокое
Зьміцер Лупач
Беларусь, Глубокое, 59 лет
Харытанюк Наталка, Беларусь, Минск
Наталка Харытанюк
Беларусь, Минск, 42 года

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
Сайт не несет ответственность за достоверность и актуальность данной информации.

Если вы администратор группы «Англійская мова з "Амерыканкай": бясплатныя заня» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу.